Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Козікі

Мікалай Антонавіч Краўчэня нарадзіўся 7 жніўня 1938 г. у в. Козікі Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства яго было нялёгкім і драматычным. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт, а маці, Дар’я Пятроўна, засталася дома з двума дзяцьмі. Пад-час акупацыі немцы спалілі вёску. У 1945 г. Мікалай пайшоў у школу ў в. Вялікая Гаць. Аднак з-за пераезду ў родную вёску і вымушанага перапынку ў вучобе (1951–1953) школу скончыў толькі ў 1957 г.

Па заканчэнні школы Мікалай Краўчэня быў прызваны ў Савецкую армію. У апошні год службы напружана рыхтаваўся да паступлення ў ВНУ, у 1960 г. паступіў на хіміка-тэхналагічны факультэт Львоўскага політэхнічнага інстытута, які паспяхова скончыў у 1965 г., атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Тэхналогія паўпрадуктаў і фарбавальнікаў».